У Кобрыне перапахавалі вайскоўцаў, якія абаранялі горад у верасні 1939 года

У Кобрыне адбылося перапахаванне жаўнераў і афіцэраў польскага войска, якія гераічна абаранялі горад ад немцаў у верасні 1939-га. Пашукавікі Мінабароны сёлета знайшлі раней невядомыя пахаванні на тэрыторыі Кобрынскага і Драгічынскага раёнаў. Астанкі 57 чалавек былі перапахаваныя на тэрыторыі кобрынскага касцёла, паведамляе тэлеканал СТВ.
Адзначым, што Кобрын у верасні 1939 года гераічна абараняў ад нямецкіх войскаў 83-ці полк імя Рамуальда Траўгута, які камплектаваўся пераважна мясцовымі жыхарамі.

Аднак існуе версія, што насамрэч вайскоўцы былі расстраляныя НКВД. Дыскусію на гэтую тэму можна паглядзець тут.