У Краснаярску затрымалі партыю беларускіх марожаных морапрадуктаў
Абарот партыі марожаных морапрадуктаў вытворчасці Беларусі і Кітаю прыпынілі інспектары аддзела дзяржаўнага ветэрынарнага нагляду ў Краснаярскім краі Расіі. Як паведамляе сайт newslab.ru, груз вагой 0,35 тоны паступіў па чыгунцы з Масквы "з парушэннем ветэрынарна-санітарных патрабаванняў". Супрацоўнікі Рассельгаснагляду па гэтым факце праводзяць праверку.