У Крычаве на $500 аштрафавалі хлопца за ўхіленне ад вайсковых збораў
На 500 долараў аштрафаваў 28-гадовага вайскоўца запасу Крычаўскі раённы суд. Яго пакаралі за ўхіленне ад праходжання вучэбных вайсковых збораў.
Высветлілася, што ў хлопца не было сур'ёзных падставаў для таго, каб не з'явіцца ў ваенкамат. Ён нідзе не працуе, а праз тыдзень пасля атрымання позвы паехаў на працу ў Расію, паведамляе "Народная газета".