У Курапатах невядомыя павалілі крыж “Пакутнікам Беларусі” (фота)

Чарговы акт вандалізму здзейснены невядомымі ў Курапатах, месцы масавага пахавання ахвяраў бальшавіцкіх рэпрэсіяў. Пра гэта “Еўрарадыё” паведаміў студэнт, які сёння раніцай наведаў Курапаты.
Вось што ён распавёў:

“Такога даўно не было. Вельмі буйнамасштабны акт. Там павалілі вялізны крыж, які стаіць на ўваходзе – “Пакутнікам Беларусі”. У чарговы раз пашкодзілі лаву Клінтана. Таксама сарвалі з валуна шыльду. І яшчэ адзін крыж таксама там пашкодзілі”.

Праўдападобна, вандалы пабывалі ў Курапатах учора. У суботу там праходзіла талака, былі людзі і крыжы пашкоджаныя яшчэ не былі.

Фотарэпартаж з месца падзей глядзіце на nn.by