У Кыргызстане радуюцца, што Расія перастала купляць у Беларусі тралейбусы
Беларускія тралейбусы карыстаюцца папулярнасцю ў Кыргызстане. Як адзначыў віцэ-мэр Бішкека Валерый Карніенка, дзякуючы эканамічнаму крызісу тэхніку ўдаецца купляць на выгадных умовах.
"Расія і іншыя заходнія краіны перасталі купляць тралейбусы ў Беларусі. Менавіта таму Мінск выходзіць на новыя рынкі і выдае машыны ў лізінг", — адзначыў Карніенка.
Як паведамляе інфармацыйнае агенцтва "24", улады Бішкека атрымалі беларускія тралейбусы на тры гады ў крэдыт. Яго агульная сума складае амаль 3 мільёны долараў.