У Лагойскім раёне з казармы скралі 48 чыгунных ацяпляльных батарэй
У гарадскім пасёлку Плешчаніцы Лагойскага раёна з казармы ў мікрараёне "Ваенны гарадок" скралі 48 чыгунных ацяпляльных батарэй. Страты скралі 7,2 млн рублёў. Вядома, што будынак арандаваў індывідуальны прадпрымальнік з Мінска.
Як інфармуе прэс-служба міліцыі Мінскай вобласці, крадзяжы адбываліся ў верасні-снежні 2015 года. Зламыснікі выкарыстоўвалі ключ ад казармы, які ў іх быў. 20 студзеня была распачатая крымінальная справа. Па ёй праходзяць двое беспрацоўных жыхароў Плешчаніцаў ва ўзросце 24 і 17 гадоў.