У Латвіі ўзрост для заняткаў прастытуцыяй хочуць узняць да 25 гадоў
У Латвіі Міністэрства ўнутраных спраў выступіла з прапановай павысіць з 18 да 25 гадоў узрост, з якога прастытуткі змогуць легальна прадастаўляць сэксуальныя паслугі, піша mixnews.lv.
Дзяржсакратара МУС Д.Трафімаў патлумачыў гэтыя змены так, што цяпер дзяржава дае сігнал чалавеку, толькі скончыў сярэднюю школу, што ён можа законна займацца прастытуцыяй. "Калі ўзрост будзе павышаны да 25 гадоў, дзяржава дасць сігнал моладзі, што можна знайсці і нармальныя віды дзейнасці ў жыцці", — заявіў ён.
Дарэчы, прастытуцыя ў Латвіі легалізаваная. Там забаронена толькі займацца сутэнёрствам і падобнымі дзеяннямі. Прастытуткі павінны быць паўналетнімі, мець даведку аб стане здароўя. Сэксуальныя паслугі яны маюць права аказваць толькі ва ўласных або арандаваных кватэрах.