У лесе пад Бабруйскам гулялі ў "ролевыя гульні жывога дзеяння" (фота)

На адной з турбазаў Магілёўшчыны прайшла "ролевая гульня жывога дзеяння". У ёй узялі ўдзел некалькі дзесяткаў бабруйскіх хлапцоў і дзяўчат.  Самай масавай і працяглай гульнёй стаўся Каралеўскі Бал па матывах твораў Аляксандра Дзюма-старэйшага — гульня цягнулася без перапынкаў каля 5 гадзін.

Адзначым, што маладыя людзі штогод збіраюцца разам на пачатку вясны, каб пагуляць у экстрэмальных умовах. Усе гульцы — старыя сябры па скаўцкім руху, яны правялі ўжо мноства складаных паходаў.