У Лідзе міліцыянт зноў страляў у сабаку, які напаў на людзей

Мужчыну і жанчыну пакусала ў Лідзе бяздомная нямецкая аўчарка. Здарэнне адбылося ў двары дома, дзе жылі пацярпелыя.  Жанчына здолела схавацца ў адной з гаспадарчых пабудоваў, але сабака застаўся яе пільнаваць каля дзвярэй. Каб вызваліць пацярпелую, участковы міліцыянт расстраляў аўчарку з пісталета. Цяпер ахвярам сабакі давядзецца прайсці курс лячэння, а ветэрынарным службам устанавіць, ці не была аўчарка заражаная шаленствам, паведамляе газета “Вечерний Гродно”.

Еўрарадыё раней паведамляла, што леташняй вясной у Лідзе адбыўся трагічны выпадак, калі дзве каўказскія аўчаркі на вуліцы напалі на пенсіянерку, якой пасля давялося ампутаваць кісць рукі. Аднаго з сабак з 9-га стрэла забіў міліцыянт, другая аўчарка збегла.