У Лідзе пачнуць збіраць аўтобусы па італьянскіх тэхналогіях
Гэтым летам на дарогах Беларусі з'явяцца новыя аўтобусы малога класа. Учора ў Мінску прадстаўнікі вядомай італьянскай кампаніі "Cacciamali" падпісалі дамову аб сумеснай вытворчасці з лідскім заводам "Нёман".
У салоне будзе 28 пасажырскіх месцаў. Пакуль большасць камплектуючых — замежныя. Шасі і рухавік "Еўра-4" "IVECO", а вось кузаў будуць рабіць у Лідзе. Дамова дае права рэалізацыі тэхнікі ў Прыбалтыцы, Расіі, Украіне і Казахстане.
Плануецца, што ў Лідзе штогод будзе вырабляцца не менш за сто аўтобусаў "Neman-Сacciamali". Па словах дырэктара завода "Нёман" Станіслава Руткоўскага, італьянцы маюць намер інвеставаць у вытворчасць вялікія грошы. Таксама яны зацікавіліся перспектывамі прыняць удзел у акцыянаванні "Нёмана".
“Рэспубліка”