У Лідзе паверх магілы знакамітага беларускага ксяндза праклалі плітку
У Лідзе паверх магілы знакамітага беларускага ксяндза праклалі плітку, паведамляе MOLADZ.BY Падчас падрыхтоўкі горада да рэспубліканскіх "Дажынак", магіла ксяндза Адама Фалькоўскага была наўпрост знішчаная, паверх яе паклалі плітку.
Магіла Фалькоўскага знаходзілася ў Лідзкім парку культуры і адпачынку. Гэты чалавек вядомы тым, што ў 1863 годзе зачытаў маніфест Кастуся Каліноўскага, за гэта быў растраляны імперскімі катамі.
Актывісты моладзевага крыла ТБМ, даведаўшыся пра тое, прыйшлі на месца, дзе раней знаходзілася магіла, і запалілі там свечкі.