У Лідзе вуліцу Чапаева перайменавалі ў бульвар Вялікага князя Гедыміна
Жыхары былой вуліцы Чапаева ў Лідзе пачалі атрымліваць у дакументах на жыллё новы адрас — бульвар Вялікага князя Гедыміна, паведамляе Радыё Свабода. Перайменаванне адбылося паводле рашэння раённых уладаў. Бульвар вядзе ад чыгуначнага і аўтавакзалу да помніка архітэктуры першай паловы ХIV стагоддзя — замка, збудаванага Гедымінам.
Начальнік лідскай філіі абласнога агенства дзяржаўнай рэгістрацыі Чэслаў Васілевіч распавёў, што новы адрас у дакументы гараджанаў уносіцца бясплатна, бо ёсць рашэнне выканкаму аб перайменаванні. Змена назвы вуліцы ў пашпарце таксама не павінна нічога каштаваць, мяркуе ён.
Заплаціць за перарэгістрацыю адрасу мусіў мала хто. Сем тысяч рублёў каштавала гэта тым лідчукам, хто хацеў неадкладна прадаць або падараваць кватэру, дзеля чаго неабходна было змяніць у тэхнічным пашпарце назву вуліцы на новую. На бульвары Гедыміна некалькі пяціпавярховых жылых дамоў, аўтавакзал, невялікая бібліятэка, крамы. Для ўстановаў змена адрасу каштуе таксама нядорага, кажа спадар Васілеўскі.