У Лідзе загарэлася крама ў жылым доме: 27 чалавек эвакуявалі (фота)

У Лідзе сёння ўначы давялося эвакуяваць 27 чалавек праз пажар у краме, размешчанай у жылым чатырохпавярховым доме па вуліцы Савецкай. Паведамленне пра ўзгаранне паступіла ў дзяжурную частку ў 0.29.

Выратавальнікі не дапусцілі шырокага распаўсюду агню, і ўзгаранне не выйшла за межы крамы. У выніку пажара пашкоджаныя стэлажы, тавар, закураныя сцены і столь.

Ніхто з людзей не пацярпеў. Прычына ўзгарання высвятляецца, паведамляе прэс-служба МНС.