У лістападзе ў Беларусі ўзрасце тарыфная стаўка першага разраду і мінімалка

З 1-га лістапада ўзрасце тарыфная стаўка першага разраду і мінімальная зарплата. Паводле рашэння Савета Міністраў цяпер яна складзе 118 тысяч рублёў замест ранейшых 90, паведамляе БелаПАН.  З 1 лістапада ў Беларусі таксама павышана мінімальная зарплата. На лістапад—снежань яна ўстаноўлена ў 400 тыс. рублёў, а пагадзінная - ў памеры дзвюх тысяч 360 рублёў.

Такім чынам, мінімалка павялічыцца больш, чым на 50%