У Лондане Беларусь прапануе інвестарам выратаваць грошы ад крызісу ў сябе
Беларусь можа стаць “слоікам” для інвестараў, у якім яны здолеюць абараніць грошы ад крызісу. На такую прапанову робіць стаўку Мінск на першым беларускім інвестыцыйным форуме, які распачаўся сёння ў Лондане. Пра яе падрабязнасці расказвае амбасадар Беларусі ў Вялікабрытаніі Аляксандр Міхневіч. Карэспандэнткі Еўрарадыё сустрэліся ў Лондане з амбасадарам Беларусі ў Вялікабрытаніі. У эксклюзіўным інтэрв’ю нашаму радыё Аляксандр Міхневіч выказаў упэўненасць наконт паспяховасці форуму. “Калі вы сапраўды хочаце абараніць свае грошы ад крызісу, укладвайце іх у беларускую эканоміку!”, - заклікаў спадар Міхневіч.
Аляксандр Міхневіч: “Так атрымалася, што крызіс нас закрануў, але значна ў меншай ступені, чым нашых бліжэйшых суседзяў. Беларусь, за кошт той эканамічнай мадэлі, якая сёння ў нас існуе на фоне астатніх апынулася нашмат менш чуллівай і больш стабільнай. Дык вось мы хочам паказаць інвестарам, што глядзіце, тут праблемы, там праблемы, а Беларусь адносна стабільная краіна...”.
Амбасадар адзначыў, што мерапрыемствы такога маштабу плануюцца задоўга да іх правядзення. І цяпер было б нашмат горш адмяніць форум, чым правесці яго ў такіх цяжкіх умовах.
Па словах Аляксандра Міхневіча, на форуме будзе прадстаўлена каля 100 інвестпраектаў, а найбольш буйныя праекты ацэньваюцца ў 3 мільярды долараў:
“Гэта і будаўніцтва міні-цеплавых электрастанцый, і засваенне сельскагаспадарчых тэрыторый, таксама буйныя будаўніцтвы у Мінску і іншых абласных цэнтрах магутных гандлёва-камерцыйна-забаўляльных комплексаў. Працяг забудовы Мінск-сіці... і перанос буйных прамысловых прадпрыемстваў у індустрыяльныя зоны, за горад... Напрыклад, праект па мадэрнізацыі МАЗ - ён важыць каля паўмільярда долараў. Праекты па забудовах - пачынаючы з паўмільярда і да 2-3 мільярдаў долараў. Сумы вялікія”.
Чаму гэты форум вырашылі правесці менавіта цяпер? Амбасадар Беларусі ў Вялікабрытаніі кажа, што асноўная прычына – гэта недахоп ўласных сродкаў для развіцця беларускай эканомікі:
“Беларусь абсалютна незаслужана лічылася закрытай для інвестыцый краінай. Мы не хацелі залазіць у даўгі. І ўласная банкаўская сістэма, яе магчымасці нам дазвалялі падтрымліваць эканоміку. Але сёння эканоміка настолькі вырасла! Што ўласных сродкаў для яе далейшая развіцця не хапае. Вось чаму цяпер мы прыйшлі да таго, што неабходныя “ўліванні” звонку. Дзе гэта лепш зрабіць? Мы палічылі, што ў Лондане”.
Цікава, што замежныя эксперты аптымізму беларускага пасла не падзяляюць. Падчас Мінскага форуму, які прайшоў на мінулым тыдні ў нашай сталіцы, дырэктар кампаніі International Trade Marкeting Дзірк Трэндле заявіў, што “беларускаму ўраду будзе цяжка павысіць інвестыцыйны інтарэс да Беларусі”. Эксперт паведаміў, што яны перасцерагалі беларускі ўрад ад правядзення форуму менавіта цяпер:
“Шмат якія фінансавыя інвестары знаходзяцца ў цяжкай сітуацыі, яны самі сутыкаюцца з праблемамі, таму не згодныя ўкладваць грошы ў Беларусь, яны не хочуць чуць пра новыя праекты...”
Адзіным выйсцем для Беларусі сёння Дзірк Трэндле бачыць у павышэнні іміджу Беларусі. Эксперт кажа, што трэба рэкламаваць краіну такім чынам, каб пасля заканчэння крызісу, калі інвестары будуць здольныя прымаць рашэнні, яны пайшлі ў Беларусь.
Фота - villasinmontenegro.ru