У Луцку пачалася беларуская праваслаўная пілігрымка “Шлях незалежнасьці”

Праваслаўная пілігрымка “Шлях незалежнасьці” вернікаў Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы пачалася 24 сакавіка ад сцен старажытнай фартэцыі ВКЛ у Луцку па дабраслаўленню архіяпіскапа БАПЦ Ёвана. Яе ўдзельнікі наведаюць магілы ваяроў арміі Станіслава Булак-Балаховіча на Лічакіўскіх могілках у Львове, стары будынак Львоўскага ўніверсітэту, дзе вучылася Алаіза Пашкевіч (Цётка), будынак брацкай школы, дзе выкладаў Кіеўскі мітрапаліт Сільвестр Косаў.

Пілігрымка наведае праваслаўныя святыні і беларускія мясціны ў Кіеве, а потым выйдзе ў Чарнігаў на магілу кіраўніка падпольнай БАПЦ і духоўніка беларускага паваеннага Супраціву япіскапа Наваградскага Германа.