У Львове ў нядзелю можна з'есці плошчу разам з шакаладнымі фантанамі
Свята шакаладу пройдзе ў нядзелю на цэнтральнай плошчы Львова - плошчы Рынак. Там сёння запрацуе першая ва Ўкраіне шакаладная майстэрня. Жыхары Львова мусяць з'есці на свяце паўтоны шакаладу, торт, даўжынёй у 10 метраў. Шакаладнай стане і сама плошча, а таксама фантаны. Дарэчы, падобнае свята праводзіцца ў горадзе ўжо другі раз. Летась яго ўдзельнікі з'елі 200-кілаграмовы торт, нагадвае УНІАН.