У лясах Пінскага раёна шукалі бабулю з унукам, якія зніклі падчас збору ягад

У лясах Пінскага раёна Брэсцкай вобласці закончылася пашуковая аперацыя, якую праводзілі міліцыянты, пагранічнікі і выратавальнікі. Яны шукалі 78-гадовую пенсіянерку і яе васьмігадовага ўнука, якія 26 чэрвеня пайшлі ў лес па ягады і не вярнуліся. Раніцай 27 чэрвеня бабулю і хлопчыка знайшлі ў лесе каля вёскі Пасенічы Пінскага раёна.

Пенсіянерка была без прытомнасці, каля яе спаў унук. Жанчыну адправілі ў бальніцу, а хлопчыка вярнулі ў сям’ю. Ён распавёў, што бабулі стала кепска падчас збору ягад.

БелаПАН