У Магілёўскай лякарні хуткай дапамогі ўжо чацвёрты год няма гарачай вады
У Магілёўскай гарадской лякарні хуткай дапамогі няма не толькі гарачай вады, але і ваннага пакою. Затое звонку бальніца выглядае як на малюнку — будынак мае гісторыка-культурную каштоўнасць.
Жонка слухача Еўрарадыё другі раз ляжыць у аддзяленні гінекалогіі. Андрэй распавёў Еўрарадыё:
— У будынку адсутнічае гарачая вада і ванны пакой. Ваду пацыентам прыносяць у вялікіх чанах з прывязаным кубкам, кожная пацыентка мае ўласную пластыкавую бутэльку для набору вады. А далей — чарга ў прыбіральню для выканання ўласнай гігіены. І гэта ў XXI стагоддзі!
Паводле персаналу, гарачай вады ў аддзяленні няма ўжо каля 4 гадоў. У такім самым становішчы знаходзяцца аддзяленні траўматалогіі і ўралогіі.