У Магілёве адкрыўся чэмпіянат сілавікоў па стральбе з табельнай зброі
У Магілёве 23 ліпеня ўрачыста адкрыўся чэмпіянат БФСТ "Дынама" па стральбе з табельнай зброі. Чэмпіянат будзе праходзіць па 24 ліпеня. Як інфармуе БЕЛТА, удзел у спаборніцтвах прымаюць 8 камандаў з усёй краіны, у іх 53 спартоўцы. Каманды прадстаўляюць сілавыя структуры Беларусі: Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Дзяржаўны памежны камітэт, Дзяржаўны мытны камітэт, Камітэт дзяржбяспекі, Пракуратуру, Галоўнае ўпраўленне камандуючага ўнутранымі войскамі МУС, Магілёўскую арганізацыю БФСТ.
Сілавікі будуць спаборнічаць у стральбе з двух відаў табельнай зброі — пісталета Макарава і аўтамата Калашнікава.
Сілавікі будуць спаборнічаць у стральбе з двух відаў табельнай зброі — пісталета Макарава і аўтамата Калашнікава.