У Магілёве больш 8 тысяч чалавек запазычыліся за камунальныя
У Магілёве 8 тысяч кватэраў маюць запазычанасць за камунальныя паслугі. Але гэта тыя, хто мае запазычанасць нават на дзень-два. А злосных неплацельшчыкаў, якія не плацяць па 6 месяцаў, у горадзе каля 3 тысяч.
Сума запазычанасці зараз складае 3 мільярды 147 мільёнаў рублёў. А гэта грошы, якія не атрымоўваюць камунальшчыкі, патлумачыў Еўрарадыё дырэктар Цэнтра гарадскіх інфармацыйных сістэм Аляксандр Селязнёў:
"Тыя сумы — гэта тое, што не атрымліваюць камунальшчыкі. А яны маглі бы за іх зрабіць рамонт. Таму мы ставімся прынцыпова да гэтай праблемы. І ўсё сродкі добрыя. Тым больш аналіз паказаў, што асноўная маса неплацельшчыкаў, менавіта злосных — гэта людзі, якія вядуць асацыяльны лад жыцця".
Так у гэтым годзе ў Магілёве на неплацельшчыкаў падалі 1666 пазоваў, ў 655 кватэрах адключылі камунальныя паслугі, а 50 чалавек ужо ідуць на высяленне.
Калі ж пенсіянер аддаў грошы на лекі і пенсіі не хапіла, каб разлічыцца за паслугі, за што яго высяляць?
Такіх, хто проста не ў стане заплаціць, не высяляць, супакойвае Аляксандр Селязнёў. Такім людзям проста тэлефануюць і адразу зразумела, якая прычына неаплаты. І ім наадварот дапамагаюць.
Аляксандр Селязнёў: "Мы ім падказваем. Напрыклад, калі паставіць лічыльнікі, то налічэнні зніжаюцца ў 2-3 разы. Калі прыбытак чалавека нізкі, то можна атрымаць субсідыі. А калі чалавек гасіць запазычанасць, то пеню можна спісаць. Трэба падаць хадайніцтва ў ЖРЭУ і калі сітуацыя заслугоўвае ўвагі, то пеня спісваецца".