У Магілёве БСДП сабрала паўтысячы подпісаў пад зваротам да дэпутатаў

Гаворка ідзе пра стварэнне новага закона “Аб грамадскіх слуханнях”. Актывісты Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі хочуць, каб улады ўлічвалі інтарэсы грамадзян і праводзілі абавязковыя грамадскія слуханні пры зносе старых мікрараёнаў, ушчыльненні раёнаў новымі дамамі, а таксама пры перадачы зямлі агульнага карыстання зацікаўленым асобам.



Сацыял-дэмакраты адзначаюць, што яны не займаліся дэтальнай распрацоўкай новага закона, а толькі тэзісна выклалі яго бачанне. Паводле іх, асновай для новага закона можа паслужыць экалагічнае заканадаўства, а таксама заканадаўства аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці, дзе ёсць пункты датычныя механізмаў правядзення грамадскіх слуханняў.