У Магілёве махляры набывалі ў крэдыт бытавую тэхніку па чужых пашпартах
Групу махляроў затрымалі ў Магілёве. Яна займалася набыццём у крэдыт па чужых дакументах бытавой тэхнікі - пераважна тэлевізараў і пральных машын. Высветлілася, што пашпарты, па якіх махляры куплялі тэхніку,
выкрадаліся, а пасля афармлення крэдыту падкідаліся іх гаспадарам.
Злачынцамі аказаліся суседзі пацярпелых - 21-гадовая жыхарка Магілёва і
трое яе знаёмых.
Махлярства ўдалося выкрыць толькі пасля таго, як ў міліцыю звярнуліся сапраўдныя гаспадары пашпартоў. Яны атрымалі паведамленні з банка пра неабходнасць заплаціць па крэдыту.
Праваахоўнікі сцвярджаюць, што ўжо вядомыя як мінімум тры крымінальных эпізоды. Набытую тэхніку злачынцы прадавалі выпадковым пакупнікам.
Варта адзначыць, што прадаўцы бытавой тэхнікі не заўважылі, што знешнасць пакупнікоў адрозніваецца ад фотаздымкаў у дакументах, паведамляе тэлеканал ОНТ.