У Магілёве мужчына скокнуў з 4-га паверху, але яго злавілі (фота)

37-гадовы мужчына спачатку сядзеў на падваконні 4-га паверху і пагражаў скокнуць уніз. На месца прыехалі выратавальнікі, якія разгарнулі пнеўматычнае выратавальнае прыстасаванне, больш вядомае як "куб жыцця". Пасля гэтага мужчына выканаў сваю пагрозу і скокнуў з акна. Ён зваліўся якраз на "куб жыцця", з якога скаціўся на зямлю.



Мужчына атрымаў траўмы, яго шпіталізавалі, паведамляе прэс-служба МНС.



Фота — mchs.gov.by