У Магілёве на будоўлі загінула рабочая, якая ўпала з 8-га паверха

Няшчасны выпадак адбыўся на будоўлі ў Магілёве. На ўзроўні 8-га паверха абарваўся пад'ёмнік, у якім знаходзіліся двое рабочых і будаўнічыя матэрыялы.  У выніку падзення жанчына загінула, а мужчына здолеў выскачыць і зачапіцца за балкон, і толькі пасля ўпаў на зямлю. Цяпер ён знаходзіцца ў рэанімацыі, паведамляе тэлеканал СТВ.

Паводле адной з версій, замест таго, каб насіць будаўнічыя матэрыялы па лесвіцы, рабочыя іх падымалі на пад'ёмніку і перагрузілі яго.