У Магілёве на "свіны" грып захварэла 10-гадовая дзяўчынка
Яшчэ адзін выпадак захворвання на "свіны" грып пацверджаны ў Беларусі. Вірус прывезла на радзіму 10-гадовая дзяўчынка, якая нядаўна вярнулася з адпачынку ў Вялікабрытаніі.
Як паведамляе газета "Рэспубліка", адразу па прыедзе дзяўчынка адчула сябе кепска, і пасля абследавання небяспечны дыгназ пацвердзіўся. Цяпер яна праходзіць курс лячэння. Дарэчы, днямі ў Магілёў вернуцца яшчэ 30 дзяцей, якія адпачывалі ў Вялікабрытаніі.
Нагадаем, што дагэтуль у Беларусі былі зафіксаваныя выпадкі захворвання на "свіны" грып у аспіранта БДУ, які прыехаў з Кітая, у пяці школьнікаў з Асіповіцкага раёна, што адпачывалі ў той жа Вялікабрытаніі, і трох мінчукоў, якія вярнуліся пасля адпачынку на Кіпры.