У Магілёве падлеткі здымалі збіццё аднагодкаў і выкладвалі відэа ў інтэрнэт

У Магілёве непаўналетнія збівалі сваіх аднагодкаў, а сцэны гвалту запісвалі на мабільны тэлефон і выкладвалі ў інтэрнэт, паведамляе АНТ.
Па звестках тэлеканала, у міліцыю звярнуліся бацькі збітага пятнаццацігадовага падлетка. Яны паведамілі, што да пацярпелага своечасова прыбеглі на дапамогу аднакласнікі і пазналі ў злачынцах вучняў суседняй школы.

Па словах бацькоў пацярпелага, відэа са збіваннем іх сына яго аднакласнікі ўжо бачылі ў інтэрнэце. У тэлефоне, канфіскаваным ў аднаго з хуліганаў, следчыя выявілі запіс яшчэ адной падобнай сцэны, а самі злачынцы прызналіся і ў іншых фактах.

Дарэчы, усе хуліганы з добрых сем’яў, а адзін з іх — сын дырэктара школы. У адносінах да дваіх падлеткаў распачата крымінальная справа. Ім пагражае да 6 гадоў зняволення.