У Магілёве прайшла акцыя салідарнасці з палітвязнямі

Акцыя салідарнасці з палітвязнямі прайшла ў Магілёве ўвечары 16 студзеня. Яна была арганізавана актывістамі Партыі БНФ і зарэгістраванага ў Чэхіі "Маладога фронта", паведамляе БелаПАН.
У 17 гадзін каля дзесяці маладых людзей сабраліся на вуліцы Ленінскай з партрэтамі Андрэя Саннікава, Мікалая Статкевіча, Аляксея Міхалевіча, Анастасіі Палажанкі і іншых арыштаваных па крымінальнай справе пра масавыя беспарадкі ў Мінску 19 снежня. Адначасова ўдзельнікі акцыі раздавалі мінакам газету "Салідарнасць". Па словах аднаго з іх Валянціна Лобачава, было раздадзена прыкладна 50 асобнікаў.

Акцыя працягвалася каля 15 хвілін. Прысутнічалі супрацоўнікі міліцыі, аднак ніхто затрыманы не быў.