У Магілёве расфарбавалі машыну, прыпаркаваную на газоне (фота)
Яе гаспадару давядзецца перафарбоўваць увесь аўтамабіль, а вось штрафу за няправільную паркоўку яму здалося пазбегнуць.
Як паведамляе "Комсомольская правда в Беларуси", мужчына позна ўвечары вярнуўся дахаты і не знайшоў месца для паркоўкі легкавіка ў двары дома. Таму пакінуў яго на газоне. А раніцай пабачыў, што аўтамабіль расфарбавалі сіняй фарбай з балончыка ды пакінулі на шкле запіску, з патрабаваннем прыбраць машыну з газона. Цяпер "Аўдзі" прыпаркавана пра правілах.
Крымінальная справа па гэтым факце не распачыналася, паколькі памер матэрыяльных стратаў не дацягвае да патрэбных 40 базавых велічынь.



Фота — kp.by