Ратавалі жанчыну, якая засунула палец у клаксон дзіцячага ровара (фота)
Самастойна дастаць яго пацярпелая не змагла. Здарэнне адбылося ў Магілёве.
На дапамогу 32-гадовай жанчыне, якая знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку па догляду за дзіцём, прыехалі выратавальнікі. З дапамогай інструментаў яны разабралі гукавы сігнал ровара і вызвалілі палец. Дапамога медыкаў жанчыне не спатрэбілася, інфармуе прэс-служба МНС.


Фота — mchs.gov.by