У Магілёве стартаваў Міжнародны фестываль мульфільмаў "Анімаёўка"

Сёння ў Магілёве стартаваў X Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў "Анімаёўка", які працягнецца да 15 верасня.
Як паведамілі ў аргкамітэце фестывалю, у конкурснай праграме будзе прадстаўлена 37 анімацыйных фільмаў, удзел у фестывалі бяруць мастакі-мультыплікатары з 12 краін.

Традыцыйна на "Анімаёўцы" прафесійнае журы вызначыць лепшыя мультфільмы ў некалькіх намінацыях: "Лепшы мультфільм для дзяцей", "Лепшы эксперыментальны фільм", "Майстру", "Прыз глядацкіх сімпатый".

Лаўрэаты фестывалю атрымаюць спецыяльны прыз — "Срэбны аловак". Нагадаем, фестываль "Анімаёўка" праводзіцца з 1998 года. Летась Гран-пры быў прысуджаны мультфільму "Жыхарка" маскоўскага рэжысёра Алега Ужынава (студыя "Пілот").

БелаПАН