У Магілёве страйкавалі працаўнікі гіпермаркета, ім хутка знайшлі замену
Касіры магілёўскага гіпермаркета забаставалі ўжо на трэці дзень яго адкрыцця. Яны патрабавалі павышэння заробку і пратэставалі супраць цяжкіх умоваў працы.
Кіраўніцтва ліквідавала страйк з дапамогай “штрэйхбрэйкераў”, якіх прывезлі з Мінску. У выніку гіпермаркет адчыніўся 3 лютага толькі а 15-й гадзіне.
Паводле афіцыйнай версіі, прычынай затрымкі з адкрыццём быў “збой у камп’ютарнай сетцы”, паведамляе “Наша ніва” са спасылкай на BulletinOnline.org.