У Магілёве ўжо некалькі гадоў усталёўваюць помнік мясцоваму гета
Помнік магілёўскаму гета мусіць з'явіцца ў цэнтры горада каля абласной філармоніі. Кошт праекту – каля 4 тысяч долараў. Помнік паставяць на ахвяраванні грамадскасці, цяпер сабралі больш за палову сумы.
Горад выдаткаваў грошы на прывоз вялікага каменю, а аформіць помнік мастак Андрэй Вераб’ёў. Помнік будзе ўяўляць сабой камень метровай вышыні з зоркай Давіда наверсе і адбіткамі рук дзяцей і дарослых з бакоў, а таксама надпісамі на іўрыце і рускай мове пра тое, што тут было гета.
Раней магілёўскія ўлады прапаноўвалі месца для помніка пад мостам. Але мясцовыя яўрэі выступілі супраць, таму што ў такім бязлюдным месцы могуць быць акты вандалізму. Паводле слоў каардынатара праграм магілёўскай яўрэйскай грамады Іды Шандаровіч, устаноўка памятнага знаку зацягнулася ўжо на некалькі гадоў.
"Магілёўская яўрэйская абшчына ўжо 4 разы за некалькі год звярталася да уладаў з прапановай усталяваць памятны знак на месцы магілёўскага гета. І сёлета магілёўская тапанімічная камісія зацвердзіла праект, распрацаваны Андрэем Вераб’ёвым”.
Пасля зацвярджэння праекту прайшло ужо некалькі месяцаў, а канчатковага рашэння па сённяшні дзень няма.