У Магілёве жанчына трапіла пад кола мікрааўтобуса Volkswagen (фота)

У Магілёве раніцай 23 лютага 85-гадовая жанчына трапіла пад задняе кола грузавога мікрааўтобуса Volkswagen Crafter. Здарэнне адбылося ў двары аднаго з дамоў на вуліцы Чалюскінцаў. На месца прыехалі ратавальнікі, якія з дапамогай спецінструмента вызвалялі пацярпелую. Яе перадалі медыкам. З цяжкімі траўмамі пенсіянерку шпіталізавалі, інфармуе прэс-служба МНС.

Партал tut.by дадае, што мікрааўтобус рухаўся заднім ходам — ён прывёз тавар у краму. 45-гадовы кіроўца не заўважыў жанчыну і яна трапіла пад кола, яе заціснула. У пацярпелай былі адкрытыя пераломы абедзьвюх ног. Праз некалькі гадзін у бальніцы яна памерла. Следчы камітэт праводзіць праверку.

Фота: МНС