У Магілёве "Жыгулі" лёталі па дарозе і ішлі на таран (відэа)

"ВАЗ" на вялікай хуткасці на павароце выляцеў на сустрэчную паласу руху і пратараніў там прыпаркаваны аўтамабіль. Пасля ён вярнуўся на сваю паласу і ледзьве змог аб'ехаць мікрааўтобус-маршрутнае таксі ды пазбег з ім сутыкнення. Момант аварыі зафіксаваў відэарэгістратар, інфармуе сайт gorad.by.