У Магілёве зладзілі фэст беларускай рыбы (фота)
Беларускія рыбгасы арганізавалі ў Магілёве кірмаш “Рыба Беларусі — ураджай 2009”. Карпы, таўсталобікі, шчупакі, самы, карасі карысталіся найбольшым поспехам у пакупнікоў. А вось да вясёлкавай стронгі і асятроў падыходзілі як да акварыўма — рыбы прыгожыя, аднак не кожны магілёвец у стане аддаць за кілаграм 25-30 тыс. рублёў. А вось юшка са стронгі разышлася ў некалькі гадзін.
Кірмаш карыстаўся поспехам і працаваў да апошняга пакупніка.
Фота аўтара
Кірмаш карыстаўся поспехам і працаваў да апошняга пакупніка.
Фота аўтара