У Маладзечне на адным з участкаў датэрмінова прагаласавалі 48% выбаршчыкаў
48% выбаршчыкаў датэрмінова прагаласавалі на Яшменскім выбарчым участку № 24 у Маладзечне.На ім перакрыжоўваюцца некалькі выбарчых акругаў па выбарах у абласны і раённы саветы. Галасуюць на ўчастку жыхары бліжэйшых чатырох інтэрнатаў, якія належаць розным прадпрыемствам горада. Як адзначае БелаПАН, у сярэднім па Маладзечне датэрмінова прагаласавалі болей за 30% выбаршчыкаў. А на ўчастку ў вёсцы Беніца Маладзечанскага раёна датэрмінова прагаласавалі 70% выбаршчыкаў.