У Малдове пачалася забастоўка настаўнікаў і выкладчыкаў

10 лістапада ў Малдове пачаўся ўсеагульны страйк настаўнікаў школ і выкладчыкаў ВНУ. Да акцыі таксама далучыліся працаўнікі некаторых дзіцячых садкоў.

Мерапрыемства праводзіцца ў форме "японскага страйку": настаўнікі прыходзяць на працу, але не праводзяць заняткаў. Яны патрабуюць павышэння заробкаў да ўзроўню пражытковага мінімуму, а таксама павелічэння пенсій.

У верасні выкладчыкі ўжо ладзілі акцыі пратэсту, аднак не дамагліся ад уладаў істотных саступак. Малады настаўнік у Малдове атрымлівае каля 35 еўра.

Заробак выкладчыка ВНУ — каля 69 еўра, прафесары зарабляюць у сярэднім 73 еўра. Пражытковы мінімум у краіне складае каля 100 еўра.

Lenta.ru