У Малдове знайшлі беларуску, якая знікла 17 гадоў таму (відэа)
Зараз былой жыхарцы Мінска ўжо 21 год, увесь гэты час яна жыла ў малдаўскай сям’і.
Гэтая гісторыя пачалася ў 1997 годзе, калі жыхарка Мінска разам са сваёй чатырохгадовай дачкой па запрашэнні знаёмых адправілася ў Малдову. Некалькі месяцаў яна жыла разам з дзіцем у прыгарадзе Кішынёва, дзе займалася жабраваннем. А потым пры нявысветленых абставінах дзяўчынка знікла, жанчына вярнулася дадому адна.
Праз нейкі час зніклая была абвешчаная ў міждзяржаўны вышук і міжнародны вышук па лініі Інтэрпола, аднак вынікаў гэта доўга не прыносіла. Толькі ў чэрвені 2014 года супрацоўнікам міліцыі ўдалося даведацца, што ў невялікім малдаўскім мястэчку жыве дзяўчына па імені Марыя, якая нават па вонкавым выглядзе ашаламляльна адрозніваецца ад сваіх "сваякоў". Як аказалася, у Марыі захавалася фатаграфія з чатырохгадовага ўзросту. Па ёй сваякі і пацвердзілі значнае падабенства з дзіцёнкам, які знік без вестак у 1997 годзе.
У Мінску супрацоўнікі Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз правялі генатыпаскапічную экспертызу, якая падцвердзіла, што жыхарка Малдовы і беларуска, якую шукалі ў МУС Беларусі - адна і тое ж асоба.
Па словах дзяўчыны, у сярэдзіне 90-ых новыя "бацькі" прадалі яе знаёмым ў сям'ю, дзе не было дзяўчынак. Цяпер Марыя хоча пераехаць у Беларусь і атрымаць дакументы на свае сапраўдныя прозвішча і імя, паведамляе БелаПАН.