У Маскве ФСБ затрымала ўкраінскага журналіста Рамана Сушчанку
Украінскага журналіста Рамана Сушчанку, спецкарэспандэнта інфармагенцтва "Укрінфарм", затрымалі ў Маскве і пасадзілі ў СІЗА "Ляфортава", паведамляюць украінскія СМІ. Яго вінавацяць у шпіянажы.
Паведамляецца, што 47-гадовы журналіст знаходзіцца ў камеры каранціннага аддзялення ляфортаўскай турмы. Сушчанка паведаміў расійскім праваабаронцам, што пры затрыманні на яго аказвалі псіхалагічны ціск, следчы не дазволіў яму патэлефанаваць дадому і паведаміць жонцы пра арышт.
"Укрінфарм" паведаміў, што Сушчанка знаходзіцца ў адпачынку і паехаў у Маскву па асабістых справах.
Расійскія СМІ перадаюць паведамленні ФСБ, якое назвала Сушчанку палкоўнікам украінскай разведкі. Па звестках спецслужбы, ён нібыта збіраў сакрэтныя звесткі аб дзейнасці Узброеных сілаў і Нацгвардыі Расіі.