У Маскве пройдзе пікет з патрабаваннем вызвалення беларускіх палітвязняў

Сёння каля беларускай амбасады ў Маскве пройдзе пікет салідарнасці з беларускімі палітвязнямі і сем’ямі зніклых.

Падтрымаць іх прыйдуць актывісты моладзевых рухаў «Оборона», «Смена» і «Мы». Таксама ў пікеце возьмуць удзел маскоўскія беларусы.

Чакаецца, што ў акцыі будзе ўдзельнічаць некалькі дзесяткаў чалавек. Яны запатрабуюць ад прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі вызваліць беларускіх палітвязняў.

Эхо Москвы