У Маскве з падазрэннем на серозны менінгіт шпіталізаваны 7 дзяцей
У бальніцы знаходзяцца дзеці 11-12 гадоў, у дваіх з іх ужо пацверджаны дыягназ.
Паведамляецца, што дзеці нядаўна прыехалі з-за мяжы. Іх стан характарызуецца як сярэдняй цяжкасці. Кіраўніца ўпраўлення арганізацыі медычнай дапамогі дзецям і маці маскоўскага дэпартамента аховы здароўя Ірына Каліноўская кажа, што няма гаворкі пра групавое захворванне, інфармуе РІА "Новости".
Нагадаем, у чэрвені ў Растоўскай вобласці быў пацверджаны дыягназ "серозны менінгіт" у 52 дзяцей. Мяркуецца, што энтэравірус мог быць занесены з Кітая. У панядзелак падобнае захворванне выявілі ў 50 жыхароў горада Ялец Ліпецкай вобласці.
Энтэравірусны (серозны) менінгіт — віруснае інфекцыйнае захворванне, якое характарызуецца ліхаманкай, моцнай галаўной боллю, ванітамі. Захворванне працягваецца каля 2-3 тыдняў.

Фота — ria.ru