У Маскве заклікалі жанчын адмаўляць у каханні пуціністам
На Чыстых саджалках у Маскве адбылася акцыя, падчас якой актывісткі руху "Мы" заклікалі жанчын адмаўляць у каханні мужчынам, якія падтрымліваюць курс прэм'ера Расіі Пуціна. Пра гэта паведаміў лідэр руху "Мы" Раман Дабрахотаў. Акцыя прымеркаваная да дня святога Валянціна і прайшла па матывах старажытнагрэцкай камедыі "Лісістрата". "Ну думку жанчын, гэта апошні шанец прымусіць расіянаў задумацца аб дэмакратыі ў краіне", - сказаў Р.Дабарахотаў. Акцыя была ўзгодненая з уладамі.
Рэха Масквы
Рэха Масквы