У Маскве зламыснікі напалі на беларускага бізнэсмена і скралі мільён
На беларускага бізнэсмена напалі трое невядомых у Маскве. Яны пырснулі яму ў твар слёзацечным газам і забралі мільён расійскіх рублёў. Як паведамляе "Інтэрфакс", 41-гадовы жыхар Магілёва быў у расійскай сталіцы праездам. Ён знаходзіўся ў сваім аўтамабілі, калі на яго быў здзейснены напад. Затрымаць зламыснікаў па гарачых слядах не ўдалося.