У Мастах актывісты руху "За Свабоду" раздалі моладзі прэзерватывы (фота)

29 і 30 лістапада мастоўскія актывісты Руху “За Свабоду” распаўсюдзілі на  дыскатэках у раённым доме культуры і танцавальным клубе К+ некалькі сотняў прэзерватываў. Такім чынам грамадскія актывісты нагадалі мясцовай моладзі аб праблеме СНІДу і метадах яго прафілактыкі. На гэты момант у раёне зарэгістраваныя 2 выпадкі ВІЧ- інфекцыі. “Мы вырашылі нагадаць мастоўскай моладзі пра існаванне цяжкай хваробы СНІД, небяспеку якой моладзь, на жаль, да канца не ўсведамляе. Практычна ўсе ведаюць аб СНІДзе, але пры гэтым думаюць, што іх гэта бяда абміне”, – адзначыў рэгіянальны каардынатар руху “За Свабоду” ў Гродзенскай вобласці Аляксандр Зарэмбюк