У Мастах прадстаўнікі руху "За свабоду" дамагліся рамонту вуліцы (фота)
Пасля доўгай перапіскі прадстаўнікоў руху "За свабоду" з мясцовымі ўладамі, на вуліцы Зялёнай у Мастах распачаўся рамонт. Упершыню актывісты звярнуліся ў Мастоўскі райвыканкам з просьбай адрамантаваць гэту вуліцу ў канцы 2009 года. За ўвесь час райвыканкам атрымаў яшчэ некалькі зваротаў прадстаўнікоў руху "За свабоду". І вось толькі зараз пачаўся рамонт.
Ужо не першы пасля зваротаў актывістаў пачынаюць рамантаваць у Мастах вуліцы, паведаміў Еўрарадыё прадстаўнік руху "За свабоду" Васіль Клімовіч.
Ужо не першы пасля зваротаў актывістаў пачынаюць рамантаваць у Мастах вуліцы, паведаміў Еўрарадыё прадстаўнік руху "За свабоду" Васіль Клімовіч.