У Мазыры гарэў рынак: знішчана болей за дзясятак павільёнаў (фота)
Здарэнне адбылося сёння ўначы на тэрыторыі рынку “Славянскі” на бульвары Малініна.
А 0.37 у МНС патэлефанаваў мужчына і паведаміў, што гарыць дах аднаго з павільёнаў. Пажарныя прыбылі аператыўна, але агонь ужо ахапіў дахі цэлага шэрагу павільёнаў. Неўзабаве пажар лакалізавалі і патушылі.
Супрацоўнікі МНС уратавалі ад узгарання амаль 250 павільёнаў рынка, аднак 14 гандлёвых пунктаў знішчаныя пажарам, яшчэ 17 пашкоджаныя.
Высвятляецца прычына пажару і матэрыяльныя страты, інфармуе прэс-служба МНС.



