У Мазыры рабаўнікі забралі ў пенсіянера дзве электрычныя лямпачкі
У Мазыры двое пенсіянераў сталі ахвярамі нападаў рабаўнікоў. Спачатку двое хлопцаў выламалі аконную раму і патрапіўшы ў дом, пачалі патрабаваць грошы ў 73-гадовага мужчыны. Аднак ён трымаўся мужна і грошы не аддаў. Рабаўнікі, сыходзячы, забралі дзве электрычныя лямпачкі. Аналагічным спосабам рабаўнікі патрапілі ў дом 67-гадовага пенсіянера. Але і той не аддаў ім грошы, тады яны забралі ў яго пульт дыстанцыйнага кіравання тэлевізарам.
Аднаго з крыўдзіцеляў мазырскіх пенсіянераў, 18-гадовага хлопца, міліцыя ўжо затрымала. Скрадзеныя рэчы знайшліся, паведамляе БелаПАН.
Аднаго з крыўдзіцеляў мазырскіх пенсіянераў, 18-гадовага хлопца, міліцыя ўжо затрымала. Скрадзеныя рэчы знайшліся, паведамляе БелаПАН.