У Мікашэвічах “БелАЗ” урэзаўся ў насып, кіроўца зламаў нагу (фота)
“БелАЗ” урэзаўся ў пясочны насып у кар'еры і ледзь не перакуліўся. Здарэнне адбылося 27 верасня.
Прычынай стала тое, што кіроўца не збавіў хуткасць пры уезде ў кар’ер. 22 гадовы хлопец атрымаў цяжкія пашкоджанні і цяпер знаходзіцца ў лякарні. Пра гэта Еўрарадыё распавяла супрацоўніца Брэсцкай абласной дзяржаўтаінспекцыі Наталля Касьянік.
Касьянік: "Кіроўца БелАЗа не абраў бяспечную хуткасць, страціў кіраванне аўтамабілем, заехаў ва ўступ і пацярпеў. Аўто атрымала механічныя пашкоджанні, а ў кіроўцы асколачны пералом галёнкі".
ДАІ кваліфікуе здарэнне як няшчасны выпадак.

Фота: manny-calaverra.livejournal.com