У Мінск з афіцыйным візітам прыедзе міністр абароны Расіі
У Мінск з афіцыйным візітам 29 красавіка прыедзе міністр абароны Расійскай Федэрацыі Анатоль Сердзюкоў. Пра гэта "Інтэрфаксу" паведамілі ў прэс-службе Мінабароны Беларусі. Візіт працягнецца да 30 красавіка. Падчас візіту ў фармаце "адзін на адзін" з расійскім калегам сустрэнецца міністр абароны Беларусі генерал-палкоўнік Леанід Мальцаў. 30 красавіка кіраўнікі вайсковых ведамстваў дзвюх краін прымуць удзел у чарговым паседжанні сумеснай калегіі міністэрстваў абароны Беларусі і Расіі. На паседжанні калегіі плануецца разгледзець пытанні падрыхтоўкі праектаў міжурадавых дамоў аб сумесным тэхнічным забеспячэнні рэгіянальнай групоўкі войскаў (сіл) і аб узаемадзеянні ў галіне радыёэлектроннага змагання.
Расійскі міністр абароны наведае таксама Мінскі завод колавых цягачоў і завод "Агат".
Расійскі міністр абароны наведае таксама Мінскі завод колавых цягачоў і завод "Агат".